В. Лісковіч пабываў у сценах роднай школы і павіншаваў тых, для каго званок прагучаў упершыню

2 сентября 2021

Зноў пабываць у сценах роднай школы і сказаць дзякуй настаўнікам, якія адкрылі дарогу ў вялікае жыццё. Віктар Лісковіч - старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі - выпускнік гімназіі горада Кобрын. Сёлета ён асабіста павіншаваў тых, для каго званок прагучаў упершыню. 

Усяго на лінейку прыйшлі 87 першаклашак. Тэма першага ўроку ў Дзень ведаў - "У адзінстве беларускага народа аснова незалежнасці краіны". Каб урачысты дзень запомніўся і быў яшчэ больш яркім, кожнаму маленькаму гімназісту ўручылі падарунак ад Прэзідэнта краіны - кнігу "Беларусь - наша Радзіма".

У новым навучальным годзе ў Брэсцкай вобласці будуць працаваць каля 500 устаноў адукацыі. Да 1 верасня школы добра падрыхтаваліся: зрабілі рамонты і рэканструкцыі, каб вучоба праходзіла ў камфортных умовах і была на радасць.