Зрабіць сваю першую велапрагулку і даведацца, як бяспечна вандраваць на двухколым па горадзе. Сталічная велашкола прымае студэнтаў розных узростаў. Дарэчы, старэйшым студэнтам больш за 80. Як трымаць раўнавагу, правільна зніжаць хуткасць і нават падаць вучаць валанцёры. А велатрэкам для навічкоў становяцца дарожкі сталічнага парку Янкі Купалы.
Усе выпускнікі велаакадэміі (а іх ужо некалькі соцень мінчан) атрымліваюць сімвалічныя дыпломы.