У Лёзненскім раёне перапахавалі астанкі савецкіх салдат

2 ноября 2020
У Лёзненскім раёне з ушанаваннямі перапахавалі астанкі 37 воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод рэчаў пошукавікі выявілі медаль "За баявыя заслугі". Па нумары медаля ўдалося ўстанавіць асобу загінуўшага. Ім апынуўся старшы сяржант Васіль Мяньшоў -  выхадзец Парэцкага раёна Чувашскай АССР. Ён з лістапада 1943 года лічыўся знікшым. Астанкі байца перапахавалі ў родным сяле. За гэты год у Віцебскай вобласці паднятыя астанкі больш як 230 салдат Савецкай Арміі, а таксама мірных жыхароў. Працягваецца праца па вызначэнні імёнаў загінуўшых.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя