У Лідскім раёне пенсіянер уласнымі рукамі пабудаваў на беразе Нёмана цэлы спартыўны гарадок

19 июня 2018

Дзясяткі спартыўных трэнажораў, футбольнае поле і нават свой міні-аквапарк. У Лідскім раёне пенсіянер уласнымі рукамі пабудаваў на беразе Немана цэлы спартыўны гарадок. Адкрыты ён для ўсіх, прычым бясплатна. Дзеці ды і ўсе адпачывальнікі задаволеныя. Чаго не скажаш пра мясцовую ўладу. Сумненне выклікае водны атракцыён, а дакладна яго бяспека. Знесці нельга пакінуць. Спрэчкі, дзе паставіць коску, ідуць не першы год. У праблеме разбіраўся Юрый Карняловіч.

Пра свае трэнажоры Вячаслаў Козел (Казёл??? – трэба паслухаць) можа расказваць гадзінамі. Кожны год на лузе ля дома пенсіянер сваімі сіламі ўсталёўвае па два-тры спартыўныя снарады. Ідэі падглядае ў Інтэрнэце або прыдумвае сам. Прызнаецца: галоўнае - каб мясцовай дзятве падабалася, тады і любоў да спорту з'явіцца. За пяць гадоў стараннямі пенсіянера ў вёсцы вырас цэлы спартыўны гарадок.

Сёння тут адпачываюць не толькі аднавяскоўцы, госці прыязджаюць нават з райцэнтра. Прычым усё абсалютна бясплатна, выдаткі па ўтрыманні пляцоўкі пенсіянер узяў на сябе.

Побач з пляцоўкай на Нёмане Вячаслаў Іванавіч пабудаваў нават свой невялікі пляж. Усталяваў буйкі, пабудаваў драўляныя спускі ў ваду. Аднак па законе купацца тут забаронена. Гавораць: плынь вельмі хуткая, ды і дно вадалазы не абследавалі.

У мясцовым сельсавеце праблему вырашылі проста. Усталявалі на беразе забараняльныя знакі. Папярэджваюць аб небяспецы і яшчэ аднаго аб'екта - міні-аквапарку. А ён, дарэчы, гонар вынаходлівага вяскоўца і ўпадабанае месца адпачынку дзятвы. Дзіва што - не ў кожным горадзе такая забава ёсць! Але ўлады няўмольныя: выпрабаванняў самаробная канструкцыя не праходзіла, Дастам не адпавядае. А значыць дэмантаж - і кропка.

Але каб не страціць брэнд вёскі з "першым сельскім аквапаркам" (у выхадныя сюды прыязджаюць да сотні чалавек!), сельсавет прапанаваў альтэрнатыву. Замест старой канструкцыі паставяць надзіманую горку. Вячаслаў Козел (Казёл) згаджаецца: усё-такі бяспека адпачывальнікаў на першым месцы. І прыдумвае ўжо новыя трэнажоры для аматараў спорту. Толькі зараз пра іх яшчэ на стадыі чарцяжа першымі даведаюцца мясцовыя ўлады.