У лагеры "Зубраня" прайшоў злёт юных інспектараў дарожнага руху

3 мая 2016

Яны не толькі па-майстэрску ездзяць на веласіпедах, але і бездакорна ведаюць правілы дарожнага руху. У лагеры «Зубраня» 44-ты раз прайшоў злёт юных інспектараў дарожнага руху. Амаль дзве сотні падлеткаў з 23-х раёнаў Мінскай вобласці змагаліся за магчымасць прадставіць цэнтральны рэгіён на рэспубліканскім узроўні. Аляксандр Харавец з падрабязнасцямі.

Гучныя крычалкі, адточаныя крокі ў калонах і майстэрская язда на веласіпедах. Дванаццаты раз лагер «Зубраня» аб'яднаў юных інспектараў дарожнага руху з усіх раёнаў вобласці. На працягу чатырох дзён школьнікі змагаліся за званне самай лепшай і дружнай каманды.

Усе конкурсныя заданні (а іх усяго 8) ацэньвалі вопытныя інспектары ДАІ. Самыя відовішчныя – фігурнае кіраванне веласіпедам і язда на двухколавым ва умовах, максімальна набліжаных да рэальнага дарожнага руху.

Андрэй Грышкін за рулём веласіпеда з 6-ці гадоў. У спаборніцтвах прымае удзел трэці раз. Падлетак прызнаецца: з двухколавым сябрам расстаецца хіба што толькі падчас заняткаў у школе ды перад сном. Правілы дарожнага руху школьнік ведае на выдатна.

Юныя інспектары дарожнага руху ўпэўненыя: калі яны дапамагаюць ДАІ, то адначасова і для сябе атрымліваюць каштоўныя веды, а заадно заводзяць новыя знаёмствы і атрымліваюць зарад бадзёрасці.

Адзін з самых складаных іспытаў – тэарэтычны экзамен на веданне правілаў дарожнага руху. На камп'ютары ўдзельнікі павінны правільна адказаць на 10 пытанняў. На ўсё даецца 10 хвілін. Аднак, як паказвае практыка, з такімі заданнямі юныя інспектары спраўляюцца у два, а то і тры разы хутчэй.

У выніку пераможцамі з 23-х каманд сталі смалявіцкія «Святлафоры». Менавіта гэтыя школьнікі прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім злёце юных інспектараў дарожнага руху. Спаборніцтвы сёлета пройдуць у Гомелі.