У кантакт-цэнтры Мінгарвыканкама прайшла тэлефонная лінія з псіхолагамі

8 августа 2013

Прадстаўнікі псіханеўралагічнага дыспансера адказвалі на асабістыя пытанні, а таксама давалі неабходныя рэкамендацыі. Асноўныя прычыны, па якіх людзі звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу - адзінота, складаныя адносіны з дарослымі дзецьмі і праблемы з партнёрам.


Таццяна Ушакевіч, галоўны пазаштатны псіхолаг камітэта па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама: Зварот да псіхолага нашых грамадзян павінен успрымацца як зварот да звычайнага ўрача для таго, каб правесці рэвізію ва ўласнай душы. На дарослы тэлефон даверу або тэлефон экстраннай псіхалагічнай дапамогі за мінулы год было больш як 16 тысяч званкоў. А ёсць яшчэ асобна тэлефон дзіцячай псіхалагічнай дапамогі. Там парадку 8-9 тысяч званкоў.


Дарэчы, сёння ва ўсіх абласных цэнтрах дзейнічаюць бясплатныя тэлефоны даверу. Звяртацца па дапамогу па іх можна кругласутачна.