У комплексе "Лінія Сталіна" праходзіць ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Бітва за Берлін"

7 мая 2016

Беларусь маштабна адзначае 71-ю гадавіну Перамогі. У гонар свята ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" праходзіць ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Бітва за Берлін". Арганізатары паспрабавалі аднавіць штурм Берліна. У пастаноўцы ўдзельнічалі больш як 120 чалавек. Наведвальнікі комплексу таксама змаглі паспрабаваць свае сілы на спаборніцкай пляцоўцы ГПА, адчуць моц ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і ўбачыць канцэртную праграму акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Беларусі.

Святкаванні Дня Перамогі на "Лініі Сталіна" праходзяць 3 дні. Заўтра і 9 мая - працяг насычанай праграмы.