У Калодзішчах некалькі вуліц засыпалі цвікамі, дротам і шклом

13 мая 2016

Каб патанніць кошт праезнай часткі, у Калодзішчах выкарысталі будаўнічае смецце. Некалькі вуліц у гэтым пасёлку засыпалі цвікамі, дротам і шклом, каб зраўнаваць ямы на дарогах. Толькі вось выйшла зусім не гладка. Зараз пакутуюць вадзіцелі, якія раз-пораз праколваюць шыны. Як атрымалася, што ў аграгарадку з'явіліся месцы, дзе ў прамым сэнсе ні прайсці і ні праехаць, вырашылі высветліць нашы карэспандэнты і сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовай улады.

Расказвае Алёна Ляшкевіч.

Новая дарога зусім не радуе жыхароў дамоў па вуліцы Кірава ў Калодзішчах. Ні прайсці ні праехаць - гэта пра яе. Каля месяца таму тут правялі рамонт. Засыпалі ямкі за кошт асарці з невядомых прадметаў.

Сумніўную дарогу жыхары аграгарадка абыходзяць бокам. А вось аб'ехаць - складана. Іншага пад'езду да дамоў няма. Даводзіцца людзям самім чысціць праезную частку ад небяспечных прадметаў. Праўда, смецця так шмат, што ўсё сабраць немагчыма. Дрот, цвікі, шкло - сапраўдная забава для мясцовых дзяцей.

Нам удалося пагутарыць з кіраўніцтвам дарожнай арганізацыі, якая рабіла рамонт праезнай часткі.

Гэта яшчэ адна дарога ў Калодзішчах, якая не вылучаецца чысцінёй, але на якой раз-пораз пабліскваюць металічныя прадметы - вуліца Бэзавая. Яе таксама невялікі ўчастак зраўнавалі будаўнічым смеццем.

Дарогі ў Калодзішчах, магчыма, неўзабаве і пераробяць. Чаму зараз пакутуюць людзі, сказаць цяжка. Пакуль застаецца больш пытанняў, чым адказаў.