У Кобрыне прайшоў навагодні ранішнік для амаль 500 дзяцей

16 декабря 2016

У Кобрыне сёння на навагодні ранішнік былі запрошаныя хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных, апякунскіх сем'яў і школ-інтэрнатаў раёна. Усяго амаль 500 дзяцей. У дабрачынным канцэрце прыняў удзел і кіраўнік Савета Рэспублікі. Міхаіл Мясніковіч павіншаваў дзяцей з надыходзячымі каляднымі святамі. Ніхто з запрошаных не пайшоў без салодкага падарунку.

Артысты сталічнага Моладзевага тэатра эстрады паказалі навагодні спектакль. Тэатр ужо не першы год вядзе дабрачынную дзейнасць і дорыць пазітыўны настрой дзецям у розных кутках краіны.