У Клецкім лясгасе ўпершыню ў краіне тэсціруюць новую сушыльную камеру

7 декабря 2021

Новыя спосабы тэрмаапрацоўкі драўніны асвойваюць у Беларусі. У Клецкім лясгасе ўпершыню ў краіне тэсціруюць новую сушыльную камеру. У ёй сыравіна праходзіць цеплавую мадыфікацыю пры тэмпературы ад 170 да 220 градусаў. Гэта дазваляе дрэву стаць непаражальным да з'яў надвор'я, не страчваючы трываласці і захоўваючы пры гэтым усе механічныя ўласцівасці. У такую печ змяшчаецца да 7 кубаметраў лесу. Цыкл цеплавой апрацоўкі сыравіны доўжыцца ад 3 да 5 дзён. Драўніна, апрацаваная па такой тэхналогіі, мае добры экспартны патэнцыял. 

Зялёны фонд Клецкага лясгаса налічвае каля 40 тысяч гектараў. Сёлета яго тэрыторыя павялічылася яшчэ на 13. У хуткім часе тут з'явіцца лінія высеву жалудоў, павялічыцца і гадавальнік дрэў.