У Кітай адправілася беларуская студэнцкая дэлегацыя

19 июля 2016

Даведацца больш пра адну з самых старажытных усходніх культур за 12 дзён. Сёння з Нацыянальнага аэрапорта ў Кітай адправілася беларуская студэнцкая дэлегацыя. Паездка - гэта наступны крок ва ўмацаванні супрацоўніцтва дзвюх краін. Сто лепшых студэнтаў наведаюць адразу тры гарады, уключаючы сталіцу Кітая Пекін.

Студэнцкая дэлегацыя адпраўляецца ў Кітай упершыню. Беларусы падрыхтавалі творчыя нумары і інфармацыйны матэрыял для кітайскіх студэнтаў пра нашу краіну.