У Хатыні з'явілася алея памяці ад вайскоўцаў і ветэранаў

17 мая 2020
У памяць аб вайне і людзях, якія загінулі. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Хатынь" заклалі алею памяці. Паводле слоў вайскоўцаў, у год 75-годдзя Вялікай Перамогі яна стане сімвалам перамогі міру над вайной. У закладцы алеі ўдзельнічалі розныя пакаленні абаронцаў Бацькаўшчыны: курсанты, дзеючыя афіцэры, члены Беларускага саюза афіцэраў. Адданасць традыцыям і пераемнасць пакаленняў - гэта тое, чым можа ганарыцца сучасная беларуская армія.
Пасля закладкі алеі госці ўсклалі кветкі да скульптуры Непакоранага чалавека.