У. Каранік: З 2020 года дзяржава павялічыць фінансаванне медыцыны на 27 %

9 декабря 2019
Аб гэтым распавёў Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у РНПЦ "Маці і дзіця" падчас сустрэчы з дырэктарам фонду ААН па народанасельніцтве. Бакі абмеркавалі сумесныя праекты ў галіне  якасці медыцыны, у тым ліку павышэнні яе даступнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Дарэчы, першым крокам на шляху рэалізацыі праекта стала перадача новага гінекалагічнага абсталявання для Брэсцкага абласнога радзільнага дома. Частка сродкаў на "крэсла без перашкод" была сабраная дзякуючы добраахвотным ахвяраванням у інтэрнэце. 

Уладзімір Каранік, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Калі нашы калегі глядзяць на вынікі працы дзейнасці службы акушэрства і гінекалогіі рэспублікі, гэта выклікае захапленне. За апошнія 10-15 гадоў у 4 разы паніжана колькасць абортаў, у тры разы паніжаны паказчыкі дзіцячай смяротнасці, зараз мы знаходзімся на ўзроўні вядучых  краін свету. Экстрэмальна нізкія лічбы матчынай смяротнасці,  і мы зараз робім усе намаганні, каб гэты паказчык быў роўны нулю". 

Яшчэ адным вынікам супрацоўніцтва дзяржаўнай і прыватнай ініцыятывы  стане будаўніцтва новай рэанімацыі для нованароджаных пры падтрымцы Сусветнага банка.