У якую ж суму абыдзецца сёлета пакатацца на атракцыёнах?

5 мая 2013

Дарожным службам будзе спрыяць і  надвор’е. Сезон дажджоў скончыўся, сіноптыкі  прагназуюць сонца і цяпло. І гэта, дарэчы, да майскіх выхадных - часу, самага прыбытковага для гарадскіх паркаў. 


У якую ж суму абыдзецца  сёлета пакатацца на атракцыёнах, падлічыла   Антаніна Станкевіч.


Як толькі чэргі перад цэрквамі сталіцы крыху парадзелі, яны тут жа сабраліся ля кас у сталічных парках.  Выхадны, надвор’е шэпча, а таму нядзіўна, што сёння мінчане масава выйшлі ў паркі сталіцы. Пакатацца на каруселях, пакаштаваць салодкую вату ці марожанае - задавальненне даступнае і недарагое.


Самыя танныя атракцыёны традыцыйна для самых маленькіх. За тры хвіліны задавальнення прыйдзецца выкласці ад 4 да 6 тысяч беларускіх рублёў. Для шматдзетных сем’яў - скідкі ад 500 рублёў да паўтара тысяч. Каб скарыстацца імі, дастаткова паказаць на касе адпаведны дакумент. Але, як правіла, адным атракцыёнам справа не абыходзіцца  - часцей за ўсё маленькіх мінчан выцягнуць з парка пасля аднаго круга немагчыма.
Атракцыёны для падлеткаў - крыху даражэйшае задавальненне. Але і тут цэны не вельмі кусаюцца: ад 10 да 15 тысяч рублёў. Традыцыйна самы дарагі варыянт - кола агляду, адкрытая кабінка. За права паглядзець на сталіцу з вышыні 55 метраў  прыйдзецца заплаціць 15 тысяч рублёў.


Пакатацца на каруселях у Мінску можна ў любы дзень, акрамя панядзелка. Гэта законны адпачынак. У астатнія ж дні паркі адкрытыя з 11 гадзін раніцы і да 9 вечара.