У Гродне завяршылася будаўніцтва другой чаргі навукова-тэхнічнага парка ўніверсітэта Я. Купалы

17 мая 2021

Больш як 6 тысяч квадратных метраў пад інавацыйныя вытворчасці. У Гродне завяршылася будаўніцтва другой чаргі навукова-тэхнічнага парка ўніверсітэта Я. Купалы. Старт праекту быў дадзены яшчэ ў 2018 годзе. Увод у эксплуатацыю другой чаргі дазволіць значна пашырыць магчымасці бізнесу. Акрамя непасрэдна вытворчых пляцовак у новым будынку створаны опен-спейс прастора, каворкінг-цэнтр і аснашчаная ўсім неабходным абсталяваннем канферэнц-зала на 100 месцаў. 70 % плошчаў ужо зарэзерваваныя кампаніямі па вытворчасці інавацыйнай прадукцыі.

У перспектыве тэхнапарк павінен стаць інавацыйнай пляцоўкай, якая аб'ядноўвае патэнцыял навукоўцаў і магчымасці прадпрыемстваў і бізнесу Гродзенскага рэгіёна.