У Іркуцкай вобласці сцяна школы абвалілася прама падчас урокаў

11 сентября 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Іркуцкай вобласці Расіі. У сяле Уян прама падчас урокаў абвалілася сцяна школы. Відавочцы гавораць, што будынак затросся, і ўсе падумалі, што пачалося землетрасенне. Выкладчыкі хутка вывелі вучняў з класаў. Абвальванне адбылося ў пераходзе паміж двума карпусамі школы. Гэтая частка будынка знаходзілася ў аварыйным стане апошнія дзевяць гадоў. На шчасце, загінуўшых і пацярпелых няма.