У Гродне вайскоўцы арганізавалі міні-парад ля сцен дома, дзе пражываюць два ветэраны ВАВ

7 мая 2020
У Гродне вайскоўцы 6-й асобнай механізаванай брыгады арганізавалі міні-парад проста ля сцен дома, дзе пражываюць два ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Франтавікі ўжо не могуць удзельнічаць у святочных мерапрыемствах, таму павіншаваць іх з Днём Вялікай Перамогі салдаты прыйшлі самі. Словы падзякі ветэранам прагучалі і ад жыхароў Гродна. Франтавікам уручылі падарункі і павіншавалі з надыходзячым святам Перамогі.