У Гродне ўжо 5-я лабараторыя праводзіць тэсты на COVID-19

12 мая 2020
У Гродне лабараторыя ДНК-тэхналогій аграрнага ўніверсітэта пачала выконваць тэсты на COVID-19. Яна стала пятай у рэгіёне, якая працуе ў гэтым кірунку. Раней тут праводзіліся даследаванні ў галіне сельскай гаспадаркі, аднак з улікам эпідсітуацыі яе магутнасці задзейнічаюць для дыягностыкі каранавіруса. Сучаснае абсталяванне дазваляе спецыялістам праводзіць да 500 тэстаў за дзень.

Вольга Епішко, загадчык лабараторыі ДНК-тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта: "Лабараторыя акрэдытаваная ў сістэме стандартаў. Прафесійны персанал. Мы маем дазвол Міністэрства аховы здароўя на працу з патагеннымі мікраарганізмамі. Таму распачынаем COVID-19 у дапамогу іншым лабараторыям. Кожнае жыццё сёння важнае".

У лабараторыі ўжо даследавалі першую партыю аналізаў. Біялагічны матэрыял паступае з усёй Гродзенскай вобласці. Вынікі выдаюцца ў той жа дзень.