У Гродне адбыўся парад у гонар святкавання Дня абаронцаў Айчыны

24 февраля 2018

У небе над Гроднам у гонар святкавання Дня абаронцаў Айчыны і стагадовага юбілею Узброеных сіл Беларусі тры пары паветраных караблёў - Су-24, Як-130 і Л-39 - прайшлі над цэнтральнай вуліцай горада на вышыні ўсяго 200 метраў. Наземная частка парада была не менш відовішчнай - марш тэхнікі, салдат і афіцэраў. Сярод іншага асобная парадная каробка, якая складалася выключна з жанчын-вайскоўцаў. Асаблівы шквал эмоцый выклікала выстава ўзбраенняў і ваенных машын. Ад афіцэраў можна было даведацца падрабязнасці пра ваенную тэхніку і нават забрацца на танк.

Свята ў Гродне прадоўжылася і пасля ваеннага парада. Так, у парку імя Жылібера выступілі разведчыкі. Традыцыйна працуе палявая кухня з салдацкай кашай і чаем. На працягу ўсяго дня адкрыты тэматычныя пляцоўкі.