Беларусы з перамогі стартуюць на чэмпіянаце свету па пляжным футболе

23 ноября 2019
Перамога ў Парагваі! Зборная Беларусі па пляжным футболе ўдала стартуе на першым у сваёй гісторыі чэмпіянаце свету. Турнір праходзіць у Асунсьёне. Мінулай ноччу наша каманда ўпэўнена разабралася з дружынай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў 5:1. У іншай сустрэчы квартэта С Расія мацнейшая за Сенегал 8:7. Наступны матч беларусы правядуць у ноч з нядзелі на панядзелак супраць афрыканцаў. У чвэрцьфінал выйдуць дзве лепшыя каманды квартэта.