У Гродне прайшоў парад міліцыі

2 марта 2021
Маршам па цэнтральных вуліцах прайшлі праваахоўнікі. Тут гэта даўняя традыцыя. Свайго роду прызнанне ў любові да горада і яго жыхароў і пацверджанне таго, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў заўсёды будуць на варце бяспекі ўсіх, хто хоча мірна жыць і працаваць. Удзел у мерапрыемстве прынялі некалькі сотняў чалавек - ад радавога да генерала - у тым ліку парадныя каробкі ДАІ, унутраных войскаў, АМАП і іншых падраздзяленняў. Па вуліцах горада таксама праехалі рэтра-аўтамабіль міліцыі і сучасная тэхніка.

Удзельнікі парада зрабілі прыпынак ля помніка воінам-вызваліцелям, дзе ўсклалі кветкі ў знак падзякі за Вялікую Перамогу і магчымасць жыць у мірнай краіне.