Да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў актыўна рыхтуюцца ўдзельнікі "Белай Русі"

15 декабря 2017

Пікеты па зборы подпісаў гатовыя і выстаўленыя ў Маскоўскім, Ленінскім, Першамайскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы. Актывісты аб'яднання пачалі і збор подпісаў па кватэрах. Першыя вынікі і план працы абмеркавалі сёння на пасяджэнні ў штаб-кватэры арганізацыі. У тэрытарыяльныя выбаркамы ўключаны 582 прадстаўнікі "Белай Русі", у акруговыя - 329. Праходзіць акрэдытацыя назіральнікаў.

Наталля Мамрукова, намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь":

"Назіральнікі накіроўваюцца туды, гэта людзі вопытныя, якія не першы год прайшлі, не адну выбарчую кампанію. Вядома, яны павінны валодаць і выбарчым правам, і ведаць заканадаўства. Г.з., у выпадку чаго ў камісіі весці правільную тлумачальную працу, сачыць за працай камісіі".

Нагадаем, 10 снежня ў Беларусі стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Уступіць у перадвыбарную гонку можна трыма спосабамі - шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый або працоўных калектываў.