У Гродзенскім тралейбусным упраўленні ўвесь рухомы састаў праходзіць апрацоўку спецыяльнымі дэзрастворамі па некалькі разоў на дзень

15 октября 2021

Захаванне масачнага рэжыму, сацыяльная дыстанцыя і вакцынацыя - асноўныя патрабаванні, выкананне якіх спрыяе мінімізацыі наступстваў каранавіруснай інфекцыі. Так, у Гродзенскім тралейбусным упраўленні ўвесь рухомы састаў праходзіць апрацоўку спецыяльнымі дэзрастворамі па некалькі разоў на дзень. Мабільныя санітарныя пункты працуюць пры ўездзе ў дэпо і на канчатковых прыпынках маршрутаў. Узмоцнена і інфармацыйная работа з насельніцтвам: у кожным салоне тралейбусаў арганізаваны спецыяльныя стэнды з інфармацыяй аб прафілактыцы распаўсюджвання COVID-19 і неабходнасці нашэння масак у грамадскім транспарце.