У Гродзенскім рэгіёне праверылі шэраг школ - якія ёсць заўвагі

22 августа 2023

Па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях сістэмы адукацыі  было даручана  гэты працэс  узяць пад жорсткі кантроль. У рэгіёнах створаны спецыяльныя рабочыя групы. У іх склад увайшлі прадстаўнікі дзяржкантролю, пракуратуры, праваахоўных органаў. У Гродзенскім рэгіёне  каардынуе дзеянні памочнік Прэзідэнта Беларусі Юрый Караеў. Ужо правераны шэраг школ у абласным цэнтры. Падрыхтоўка да новага навучальнага года тут ідзе па плане. Нязначныя заўвагі ёсць, ліквідаваць іх неабходна ў жорсткія тэрміны.

Маніторынг навучальных устаноў рабочымі групамі працягнецца да канца жніўня.