У Гомельскай вобласці з атрыманнем дакумента павіншавалі 400 юных жыхароў рэгіёна

15 марта 2019

У Гомельскай вобласці самыя таленавітыя юныя беларусы атрымалі галоўны дакумент з рук прадстаўнікоў выканаўчай улады, дэпутатаў і лідараў грамадскіх арганізацый. Цырымонія прайшла ў грамадска-культурным цэнтры. Усяго з атрыманнем дакумента павіншавалі 400 юных жыхароў рэгіёна.

25-годдзе з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Гомельскім рэгіёне адзначалі таксама святочнымі флэшмобамі на вуліцах абласнога цэнтра і канцэртнымі праграмамі.