У Гомелі ўсталявалі радарна-інфармацыйнае табло

12 сентября 2014

Нагадаць аб паніжэнні хуткасці пры ўездзе ў горад вырашылі ў Гомелі. Тут усталявалі першае ў краіне радарна-інфармацыйнае табло. На адлегласці больш чым 350 метраў радар вызначае хуткасць аўтамабіля. З усяго патоку выхопліваюцца машыны, якія едуць з самай вялікай хуткасцю. Жоўтыя лічбы на святлодыёднай панэлі паказваюць, што хуткасць дапушчальная. Калі вадзіцель перавышае, загараецца надпіс з папярэджаннем Знізьце хуткасць, паказанні радара становяцца чырвоным.


Да канца месяца аналагічныя табло з'явяцца яшчэ на двух уездах у Гомель - з боку Мінска і Магілёва.