У Гомелі прайшло пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы

15 июня 2016

Барацьба з транснацыянальнай злачыннасцю, пытанні міграцыйнай палітыкі і ахова грамадскага парадку. У Гомелі прайшло пасяджэнне Аб'яднанай калегіі міністэрстваў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі, намеснікі і начальнікі падраздзяленняў ведамстваў дзвюх краін. Створана сістэма антыкрымінальнага ўзаемадзеяння, адпрацавана тактыка вышуку і затрымання асоб, якія знаходзяцца ў міждзяржаўным вышуку.

Вынік - падпісаны шэраг дакументаў і распрацаваны план работы на будучы год. Наступная такая сустрэча пройдзе ў 2017-ым у Казані.