У Гомелі праходзіць чэмпіянат абласной арганізацыі Асвод

28 июля 2014

Плаванне з пераадоленнем перашкод, транспарціроўка манекена, выратаванне тапельцаў на лодцы і кіданне выратавальнага круга. Усё гэта на час і дакладнасць. У Гомелі праходзіць чэмпіянат абласной арганізацыі Асвод.

15 каманд з усіх раёнаў прыехалі ў абласны цэнтр адпрацоўваць элементы і выбіраць лепшага. Спаборніцтвы праводзяцца ў рэальных умовах - на адным з пляжаў Гомеля. А пераможцы ўвойдуць у зборную каманду Гомельскай вобласці і прадставяць рэгіён на рэспубліканскіх спаборніцтвах.


Службовая падрыхтоўка вадалазаў-ратавальнікаў адбываецца на працягу ўсяго года, але менавіта летам у спякоту ім даводзіцца часцей за ўсё дэманстраваць свае прафесійныя навыкі. Усяго з пачатку года ў Гомельскай вобласці ў вадаёмах загінулі больш за 40 чалавек.