Сёння - Вербная нядзеля. Заўтра ў праваслаўных пачнецца Страсная сядміца

21 апреля 2019

Праваслаўныя хрысціяне  сустрэнуць Вялікдзень  роўна праз тыдзень. А сёння ў вернікаў  Вербная нядзеля. У храмах успамінаюць евангельскую падзею - Уваход Гасподні ў Іерусалім. Паводле традыцыі ўвесь дзень людзі сем'ямі ідуць у цэрквы, каб асвяціць галінкі вярбы. Лічыцца, што пасля акраплення  яны  надзяляюцца гаючай сілай і прыносяць у хаты мір і спакой на ўвесь год.

Заўтра ў праваслаўных пачнецца Страсная сядміца - тыдзень асаблівых малітваў і посту да Вялікадня.