У Гомелі адкрыўся музей гісторыі Чарнобыля

23 апреля 2021
Падрыхтоўку экспазіцыйных залаў узялі на сябе супрацоўнікі МНС. Музейны фонд склалі элементы баявога адзення ліквідатараў, індывідуальныя сродкі абароны, дазіметры і іншыя прыстасаванні, якія выкарыстоўваліся для барацьбы з распаўсюджваннем радыяцыі. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць дрэва-крыж, якое выстаяла падчас выбуху і стала памятным знакам аварыі, а таксама макет разбуранага рэактара. Побач у экспазіцыі  фатаграфіі, тэлеграмы і ўспаміны відавочцаў. Дарэчы, частка з іх прыняла ўдзел у адкрыцці музея - гэта ліквідатары аварыі, ветэраны МНС.