У Гомель прыбыў "Цягнік Перамогі"

25 июня 2021

У горад над Сожам прыбыў "Цягнік Перамогі". Гісторыка-асветніцкі праект пачаў падарожжа па Расіі ў кастрычніку 2020-га з Беларускага вакзала. У нашу краіну інтэрактыўны састаў прыехаў 11 чэрвеня. У маршруце - усе абласныя цэнтры Беларусі. Па сутнасці, гэта першая ў свеце імерсіўная ўсталёўка з эфектам прысутнасці, якую размясцілі ў рухомым саставе. Ён уключае 12 вагонаў, 9 з якіх выставачныя. Адна з экспазіцый прысвечаная подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці (відэа).