У гады Вялікай Айчыннай загінулі тры мільёны беларусаў - кожны трэці

9 мая 2020
Гэтыя старонкі гісторыі немагчыма перакрэсліць, перапісаць і выкінуць з памяці. Кожная беларуская сям'я ведае, што такое страх страты і расстання з роднымі. У гады Вялікай Айчыннай загінулі тры мільёны беларусаў - кожны трэці. Вайна дашчэнту разбурыла 209 гарадоў, агнём былі выпаленыя больш за 9 000 вёсак. Жыхары многіх з іх згарэлі жыўцом.  Страшны час не шкадаваў нікога. На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы правялі 140 карных аперацый. Сведчанні зверстваў - 250 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей.  Вязнямі канцлагераў станавіліся нават маленькія беларусы. 35 000 дзяцей - жахлівая статыстыка вайны. 1 418 дзён і начэй жорсткай і страшнай бітвы за сваю Радзіму, за мір, за жыццё.