У фінале абласнога конкурсу даследчых работ цэнтральны рэгіён прапанаваў 250 праектаў

1 декабря 2021

Інавацыі для раслінаводства і будаўніцтва, перспектыўныя IT-праекты і распрацоўкі ў сферы медыцыны. Усё гэта аб'яднаў 24 абласны конкурс даследчых работ. У фінале вучні Мінскай вобласці прапанавалі каля 250 праектаў. 

Лінгвістыка, хімія, інфарматыка, гісторыя: пераможцаў назвалі ў кожнай секцыі. Што трапіла ў інтэлектуальны топ - даведалася Алена Вітко.

Нясвіж - горад помнікаў, сталіца Радзівілаў, турыстычная жамчужына Беларусі. Тут на кожным кроку славутасці. Вось ратуша, Слуцкая брама, Дом рамесніка і, зразумела, дварцова-паркавы ансамбль.

Па запыце "славутасці Нясвіжа" ў Інтэрнэце з'явяцца сотні і нават тысячы спасылак. Ірына Дылеўская  (навучэнка каледжа імя Якуба Коласа) натхнілася тапанімікай роднага горада  і распрацавала першы экскурс у гісторыю праз назвы. Напрыклад, Беларуская вуліца калісьці была Семінарскай, а Бенедыкцінская ў мінулым  зараз вядомая як Чкалава. Там, дарэчы, і знаходзіцца альма-матар юнага краязнаўцы. Будынак з'явіўся 425 гадоў таму як жаночы каталіцкі манастыр.

Даследаванне ў перспектыве стане асновай для сайта. На платформе можна будзе згенерыраваць рэтраназву для сучаснага аб'екта. 

Яшчэ адзін вінтажны праект  толькі ўжо ад даследчыкаў Мінскага раёна. Вучні 9-га класа  Гатаўскай сярэдняй школы рэканструявалі жаночыя касцюмы перыяду ВКЛ.

Музамі для школьных куцюр'е сталі Бона Сфорца, Лізавета Аўстрыйская, Барбара Радзівіл. На сваім месцы  кожная дэталь вяльможнага стылю. На працу юным мадэльерам спатрэбіліся 3 гады: вывучалі літаратуру і карціны, гравюры і аўтэнтычныя выкрайкі.

Адкладны каўнер, дэкальтэ, пышныя рукавы - так змяніўся вобраз шляхецкай дамы ў XVII стагоддзі. Касцюм выкананы ў стылі барока: тут раскошныя тканіны, карункі, жамчужныя ўпрыгажэнні. Усё гэта ў гардэробе гараджанак з'явілася пад уплывам французскай моды.

Працы маладых дызайнераў ужо ацанілі. Рэканструяваныя сукенкі яны прадэманстравалі на абласным конкурсе даследчых работ у секцыі "Гісторыя - культурная спадчына і сучаснасць". Спаборнічалі вучні Мінскай вобласці і ў іншых дысцыплінах:  "Інфарматыка", "Лінгвістыка", "Хімія". Гэтыя доследы, напрыклад, анлайн-журы паказала і Лізавета Ганжа. Вучаніца 3-й школы Нясвіжа праз год плануе паступаць у медыцынскі. Зрэшты, карысць людзям яе эксперыменты могуць прыносіць і зараз.

Гэтаму даследаванню журы прысудзіла золата. Лаўрэатаў выбралі і ў іншых  18-ці секцыях. Пераможцы прадставяць цэнтральны рэгіён на заключным рэспубліканскім этапе. Фінал  у пачатку наступнага года.