На гэтых выхадных Мінск часткова застанецца без метро

17 марта 2020
Сталіца на гэтых выхадных часткова застанЕцца без метро. 21 і 22  сакавіка (у суботу і нядзелю) станцыі "Маладзёжная", "Пушкінская", "Спартыўная", "Кунцаўшчына" і "Каменная Горка" поўнасцю не будуць працаваць. Прычына - у будаўніцтве трэцяй лініі падземкі, а дакладна  ва  ўрэзцы стрэлачнага пераходу паміж лініямі. 

Пра асаблівасці руху транспарту, а таксама перспектывы будаўніцтва метрапалітэна раскажа Аляксей Кандраценка. З першай гадзіны ночы 21 сакавіка і да пятай  гадзіны раніцы 23 сакавіка станцыі метро  ад "Маладзёжнай"  да "Каменнай Горкі" поўнасцю не будуць працаваць. Рэч у тым, што ў гэты час злучацца другая і трэцяя - новая - лініі сталічнай падземкі. 


Увага! Змяненні ў руху метро на выхадных 

Гэта адбудзецца на пуцях "Юбілейнай". Яна самая глыбокая ў сталіцы - пад зямлёй 30 метраў. Сама станцыя амаль гатовая - ідуць аддзелачныя і мантажныя работы. Урэзка стрэлачнага пераходу - адзін са стратэгічна важных этапаў. У гэтыя дні ў раёне ўчастка станцый "Фрунзенская" - "Каменная Горка" можна будзе скарыстацца кампенсацыйнымі маршрутамі наземнага грамадскага транспарту. Напрыклад, аўтобус нумар 913С 
будзе хадзіць амаль як цягнікі метро - з інтэрвалам 2-4 хвіліны. 

Само ж будаўніцтва трэцяй лініі метро сёння ў актыўнай стадыі. Нагадаю,  першыя чатыры новыя станцыі адкрыюць ужо гэтым летам.