У Дзяржынску стартавала дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

9 декабря 2019
Марафон шчодрасці, усмешак і дабра. Сёння ў Беларусі стартавала маштабная навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". У Мінскай вобласці яе адкрыў фестываль "Запалі сваю зорку". У ім бяруць удзел 160 дзяцей з асаблівасцямі развіцця і фізічнымі абмежаваннямі. Сваімі талентамі ў гэтыя хвіліны яны дзеляцца на сцэне Дзяржынскага дома культуры.

На фестывалі ў Дзяржынску працуе і дзіцячая выстава мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Марафон добрых эмоцый і спраў прадоўжыцца ў цэнтральным рэгіёне, як і ва ўсёй краіне, да 10 студзеня.