У Доме радыё падчас круглага стала гаварылі аб шляху нашай дзяржавы да незалежнасці, суверэнітэту і адзінства

16 сентября 2021

Беларусь на парозе важнай даты. 17 верасня ў краіне ўпершыню сустрэнуць Дзень народнага адзінства.

Ад гістарычнай Беларусі 39-га года да сучаснай краіны і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі - аб шляху нашай дзяржавы да незалежнасці, суверэнітэту і адзінства гаварылі гісторыкі, навукоўцы, журналісты, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса і грамадскіх арганізацый падчас круглага стала ў Доме радыё. Аб тым, як за апошнія гады мы ўсвядомілі каштоўнасць бяспекі і міру, можна паслухаць меркаванні экспертаў у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Поўная версія праграмы "Актуальны мікрафон" выйдзе ўжо заўтра ў 12:05.

Заўтра Беларускае радыё правядзе эфірную акцыю "Дзень народнага адзінства". На працягу дня ў інфармацыйных выпусках запланаваны прамыя ўключэнні з святочных мерапрыемстваў, а таксама падрыхтаваны міжпраграмныя ролікі з віншаваннямі вядомых людзей Беларусі. Дарэчы, эфірную акцыю падхопяць і рэгіянальныя радыёстанцыі Белтэлерадыёкампаніі ва ўсіх абласцях краіны.

Гэту тэму без увагі не маглі пакінуць і журналісты нашага тэлеканала. Да Дня народнага адзінства Агенцтва тэленавін падрыхтавала дакументальную трылогію "Рубеж". У праекце - толькі пэўныя гістарычныя факты і эксклюзіўныя інтэрв'ю з тым, хто перажыў падзеі 20-30-х гадоў яшчэ дзецьмі. Самаму старэйшаму герою 98 гадоў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя