У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна "Цягнулі Каляду на дуба"

23 января 2024

Фінальны пункт калядных святаў. У вёсцы Новіны Бярэзінскага раёна правялі абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Традыцыя, якой мясцовыя прытрымліваюцца не адно дзесяцігоддзе, ужо стала брэндам вёскі.

Дарэчы, свята з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі і занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Вядучую ролю ў мерапрыемстве займаюць песні, танцы і традыцыйныя гульні.

Арганізатары свята каля 30 гадоў таму праводзілі фальклорныя падарожжы і збіралі інфармацыю ў старажылаў, каб дакладна ўзнавіць абрад.