У дзень юбілею Перамогі пасля маштабнай рэканструкцыі адкрыўся мемарыяльны комплекс "Рыленкі"

9 мая 2020
Работы па абнаўленні комплексу ў Дубровенскім раёне ішлі два гады. І сёння тут да Вечнага агню ўсклалі вянкі і кветкі. Пакланіцца памяці абаронцаў Бацькаўшчыны прыехалі кіраўніцтва вобласці, прадстаўнікі раёнаў, простыя жыхары з дзецьмі і ўнукамі.  У Рыленках пахаваныя 10 000 савецкіх воінаў 11-й гвардзейскай і 31-й армій, загінуўшых у гэтым раёне ў жорсткіх баях. Яны ішлі з кастрычніка 43-га па чэрвень 44-га года.  Штогод мемарыяльны комплекс "Рыленкі" наведваюць шмат людзей з былых савецкіх рэспублік, для якіх памяць - не проста слова.