У Дзень вышыванкі ў МЗС прайшоў традыцыйны фестываль "У Беларусі як дома"

2 июля 2020
Сёння Беларусь адзначае Дзень вышыванкі. З нагоды свята ў Міністэрстве замежных спраў прайшоў традыцыйны фестываль "У Беларусі як дома" ў дыстанцыйнай версіі праз каранавірус, аднак нязменным застаўся нацыянальны каларыт. Гасцямі сталі замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў нашай краіне. Дрэс-код - вышыванкі.

Клод Альтэрмат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швейцарыі ў Беларусі: "Я вельмі шчаслівы разам з вамі сёння падзяліць радасць гэтай цырымоніі, арганізаванай у гонар вельмі важнага беларускага сімвала - вышыванкі. Гэта вельмі чысты сімвал вашай нацыі, краіны, людзей, асабліва сімвалічны напярэдадні Дня Незалежнасці".

Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Італіі ў Беларусі: "Я вельмі шчаслівы апынуцца тут і адзначаць гэты важны дзень у міністэрстве. Асабліва важны Дзень Незалежнасці для маладой нацыі, маладой краіны, якая, нягледзячы на ўзрост, ужо з дастатковым вопытам. Віншую ўсіх беларусаў і нашых беларускіх сяброў!".

Сёння МЗС Беларусі запусціла ў сацыяльнай сетцы Facebook рамку для фатаграфій профілю ў колерах вышыванкі - так беларускі арнамент і нацыянальныя колеры, нягледзячы на пандэмію, разляцяцца па ўсім свеце.