На гэтым тыдні ў сталіцы і Мінскай вобласці прагназуюць дажджлівае, але цёплае надвор'е

29 октября 2018

На тэрыторыю Беларусі паступаюць паветраная масы з паўднёвага захаду Еўропы. Заўтра паветра максімальна прагрэецца да 15 градусаў. Раніцай магчымы туман. У сярэдзіне тыдня тэмпература будзе вар'іравацца ад 10 да 16 цяпла. Такое надвор'е больш характэрнае для верасня.

Восеньскае цяпло, а разам з ім кароткачасовыя ападкі захаваюцца мінімум да канца выхадных.