У Полацку праходзяць урачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя ў Беларусі

5 июня 2022

Урачыстасці з нагоды 1030-годдзя хрышчэння нашых земляў і дня памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай узначаліў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Ён правёў літургію ў Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра. Прыстанак прыняў тысячы паломнікаў, якія аб'ядналіся ў вялікі хрэсны ход. Увесь дзень на святах працавала наша здымачная група. На прамую сувязь са студыяй выходзіць Марына Раманоўская.