У Дзень горада з 8 раніцы будзе абмежаваны рух па галоўных магістралях Мінска

7 сентября 2018

У сувязі з маштабнымі святочнымі мерапрыемствамі заўтра з 8 раніцы будзе абмежаваны рух па галоўных магістралях горада. Да 3 гадзін дня па праспекце Пераможцаў ад Незалежнасці да вуліцы Сапёраў, а таксама па праспекце Машэрава - ад вуліцы Даўмана да Ціміразева - рух транспарту будзе забаронены. ДАІ просіць вадзіцеляў аднесціся з разуменнем і загадзя спланаваць свой маршрут.