У Брэсцкай вобласці адкрылася некалькі сацыяльных аб'ектаў

7 ноября 2014

Так, у пасёлку Мірны навасельцамі камфортнага катэджа стала сям'я Якубовіч. Тут пабудавалі ўтульны і вялікі дзіцячы дом сямейнага тыпу. Жыць у ім будуць бацькі і 8 дзяцей. У гэты ж дзень яшчэ адной сям'і ўручылі ключы ад новага аналагічнага аб'екта ў Івацэвічах, а ў найбліжэйшы час чарговы дзіцячы дом з'явіцца і ў Баранавічах.



Кіраўнік вобласці таксама павіншаваў медпрацаўнікоў і жыхароў Баранавіч з новым сучасным кабінетам МРТ. Магнітна-рэзанансны тамограф у гарадской бальніцы дазволіць дыягнаставаць шэраг захворванняў на мясцовым узроўні. Кошт абсталявання - каля двух мільярдаў еўра.