Завяршаецца аператыўнае вучэнне Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019"

18 сентября 2019

На палігоне пад Ніжнім Ноўгарадам завяршаецца аператыўнае вучэнне Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019". Сёння сілы дзвюх краін адбілі чарговую атаку ўмоўнага праціўніка. Працавала артылерыя, танкі, зенітныя і ракетныя комплексы.

Вучэнне праходзіць раз у два гады на тэрыторыі дзвюх краін, па чарзе. І так склалася, што на верасень выпадае праверка боегатоўнасці. У Беларусі - гэта манеўры "Захад", у Расіі - "Шчыт Саюза". Для беларускіх і расійскіх вайскоўцаў вучэнні праходзяць у два этапы. Нагадаем, у іх задзейнічана 12 тысяч чалавек. Да 8-мі тысяч ад Расіі і больш за 4 тысячы ад Беларусі. Гэта 120-я і 19-я гвардзейскія асобныя механізаваныя брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

Падчас манеўраў на палігоне задзейнічана да 950 адзінак баявых машын, у тым ліку больш чым 230 танкаў, 240 артылерыйскіх сістэм, а таксама да 70 самалётаў і верталётаў. Дарэчы, абарона - асноўны сцэнарый цяперашніх манеўраў. Ва ўзаемадзеянні з расійскімі калегамі групоўцы войскаў дзвюх краін атрымалася выканаць пастаўленыя задачы. У Ніжагародскай вобласці працуе здымачная група Агенцтва тэленавін.

Расказвае Аляксандр Камовіч: Кіламетры правадоў палявой сувязі, цэлыя падраздзяленні на адной лініі. На вайне войскі без так званай палёўкі практычна не баяздольныя. Таму сувязісты - найважнейшае звяно,   тым больш падчас вучэнняў. Вайсковец 120-й механізаванай брыгады паспеў пабываць на розных манеўрах у Беларусі, гаворыць, прайшоў сур'ёзную падрыхтоўку, аднак выезд на расійскі палігон - гэта сапраўды праверка на трываласць, як фізічна, так і прафесійна. У цяперашнім вучэнні задзейнічаны 12 тысяч вайскоўцаў, ад беларускага боку - 4 тысячы чалавек, больш чым 30 танкаў, 80 баявых машын, а таксама парадку 15 самалётаў і верталётаў.

Да бою далучаецца авіяцыя. Ударныя групы з ліку знішчальнікаў Су сіл Беларусі і Расіі, падтрымка верталётаў. Агнявое паражэнне надыходзячаму ворагу наносяць РЗСА "Смерч", "Ураган" - працуе артылерыя! Пасля ўдалага адбіцця атакі войскі пераходзяць у контратаку. Для гэтага спецыяльныя машыны праводзяць размініраванні поля і наперад ідуць танкі. Адзначым, што палігон Муліна   - найбуйнейшы ў Еўропе. Гэта значыць, што разгарнуцца тут могуць практычна любыя роды войскаў. Менавіта таму сумеснае вучэнне "Шчыт Саюза" праводзяць тут.

Характар цяперашніх вучэнняў - абарончы. Асноўная мэта - барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Паводле папярэдняй ацэнкі, усе задачы выкананыя.

У ваенным ведамстве таксама адзначылі, што за час правядзення вучэння сістэма кіравання паказала высокую ступень устойлівасці. Гэта значыць, што войскі дзвюх краін, працуючы ў тандэме, крочаць у нагу.