Экарынак з'явіцца пад Мінскам

6 ноября 2019
У беларусаў, якія выбіраюць здаровы лад жыцця і натуральныя прадукты, хутка з'явіцца свая вялікая пляцоўка. Пад Мінскам набліжаецца да завяршэння будаўніцтва рынку для продажу экалагічных прадуктаў. Мясныя, малочныя тавары, а таксама агародніна, садавіна, мёд, якія тут змогуць прадаваць прадпрыемствы і фермеры, павінны мець адпаведную сертыфікацыю.

Экарынак - гэта таксама і магчымасць дэгустацыі арыгінальнай прадукцыі, напрыклад, з мяса дзічыны ці жытняга хлеба, што выпечаны па старажытных рэцэптах. Гандлёвая пляцоўка будзе прасторнай - больш за 4 тысячы квадратных метраў.

Сярод прадаўцоў на экарынку такія буйныя агракамбінаты, як «Дзяржынскі» і «Ждановічы», а таксама фермеры з усёй краіны, якія займаюцца арганічным земляробствам.