У Брэсцкай крэпасці пройдзе маштабны мітынг-рэквіем

21 июня 2019
Сёння, калі ўся краіна жыве яркім спартыўным святам, асабліва важна памятаць, якую цану заплацілі за гэта нашы продкі. 1941-ы год, 21 чэрвеня - апошні мірны дзень. А потым была вайна. У атмасферу саракавых сёння акунуўся Брэст. На пешаходнай вуліцы наладзілі вялікі гістарычны флэшмоб, каб яшчэ раз успомніць, якім быў дзень напярэдадні вайны. Старонкі гісторыі прагартала Марыя Тройніч (відэа).