Больш за тысячу гасцей сабрала Міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы"

8 июня 2019

Больш за тысячу гасцей сабрала Міжнароднае свята традыцыйнай культуры. Спевакі, музыканты і танцоры з сямі краін прыехалі ў азёрны край здзіўляць сваім майстэрствам. Свята хоць і традыцыйнай культуры, але знайшлося месца і экзотыцы. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Эквадора. Сямейнае свята "Званок у дзяцінства", канцэртныя праграмы ў аграгарадках, свята сярэдневяковай культуры - гэта толькі некаторыя пункты праграмы. Цэнтральнай падзеяй стала шэсце гасцей па вуліцах Браслава і агляд-конкурс "Браслаўская харавая асамблея".

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы" бярэ свой пачатак яшчэ з савецкіх часоў. Сёлета "Зарніцам" споўнілася 52 гады.