У Брэсце адбыўся конкурс Ручное рэгуляванне

13 августа 2013

У Брэсце вось ужо 15-ы раз адбыўся конкурс Ручное рэгуляванне. Гэта адзін з дзевяці этапаў спаборніцтваў інспектараў дарожна-патрульнай службы. На спаборніцтвы прыехалі з усёй Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны і Малдовы.


Павел Піскароў, інспектар ДПС спецпадраздзялення па забеспячэнні дарожнай бяспекі УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Гэтым конкурсам мы імкнемся накіраваць вадзіцеляў на тое, каб яны паглядзелі лішні раз такую главу правілаў дарожнага руху, як ручное рэгуляванне. Таму што ніхто не застрахаваны, што калі ён пад'едзе да перакрыжавання, там не будзе інспектара.


Супрацоўнікі ДПС пакажуць сваё майстэрства хуткаснага манеўравання на аўтамабілі, навыкі стральбы, узровень фізічнай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі. Вынікі падвядуць заўтра.