У Брэсце павіншавалі сямейныя пары, якія разам пражылі шмат гадоў

20 октября 2015

Гэта юбіляры, якія сёлета адзначылі сярэбранае, рубінавае і брыльянтавае вяселлі. У кожнай сям'і - свае традыцыі, жыццёвы вопыт і сакрэты доўгага шлюбнага жыцця. Самая ганаровая пара – муж і жонка Кавалёвы - разам ужо 60 гадоў.

Святы Аліна і Піліп Кавалёвы аддаюць перавагу адзначаць у коле сям'і: з дзвюма дочкамі, унукамі і праўнучкай. Гавораць, іх шлюб быў "авантурай" - замуж нявеста выйшла за тры дні, нават не ведаючы імя мужа. Але гэтая шлюбная пара знайшла сваю формулу сямейнага шчасця на доўгія гады, і па-ранейшаму трымаецца за рукі, як маладыя.