Зборная Беларусі па гандболе ўпэўнена абгуляла зборную Польшчы

5 мая 2017

Перамога, якая ўсяляе ўпэўненасць. Зборная Беларусі па гандболе ў трэцім матчы адбору на чэмпіянат Еўропы - 2018 упэўнена разабралася з Польшчай, 32:23. У нядзелю каманды згуляюць ізноў, гэтым разам у Полацку.

У другім матчы групы Сербія ў гасцях адолела Румынію, 23:22. Беларусы, сербы і румыны набралі па 4 ачкі, на першым месцы, дзякуючы лепшай розніцы мячоў, нашы гандбалісты. На Еўра трапяць дзве каманды.